Панельная дыскусія 4
За межамі Мінска: актуальны грамадскі рух у рэгіёнах
Панельная дыскусія 4
Цяперашні палітычны крызіс у Беларусі распачаў ці паскорыў шэраг розных працэсаў, якія ў іх цяперашнім выглядзе і праяве не маглі быць прадбачаныя яшчэ некалькі гадоў таму. Напрыклад, роля жанчын у беларускім грамадстве абмяркоўваецца значна больш інтэнсіўна і па-іншаму, страйкі і іх правамернасць і мэтазгоднасць таксама зрабіліся важнай тэмай.
Здаецца, вельмі важным цэнтральным працэсам з’яўляецца таксама ўзрослая гатоўнасць удзельнічаць у жыцці грамадзянскай супольнасці. Там, дзе з пункту гледжання шматлікіх грамадзян, дзяржаўная ўлада альбо не выконвае сваіх абавязкаў, альбо нават дзейнічае непасрэдна супраць уласных грамадзян, уражлівая колькасць беларусаў гатовая дзейнічаць актыўна і праявіць ініцыятыву самастойна.
Гэта асабліва відавочна ў беларускіх рэгіёнах. Калі раней параўнальна актыўная грамадзянская супольнасць існавала ў першую чаргу ў Мінску, то цяпер, здаецца, яна прачынаецца па ўсёй краіне – ад сталіц вобласцей да невялікіх гарадоў і вёсак. Тэрмін “дэцэнтралізаваная” становіцца мадэллю для “новай” Беларусі – і цалкам магчыма, што гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца і пасля цяперашніх пратэстаў.
Мэта гэтай панэлі – прадставіць розныя формы грамадзянскай актыўнасці ў рэгіёнах і абмеркаваць, наколькі цяперашняя сітуацыя стварыла новыя ўмовы для яе развіцця. У ходзе дыскусіі будуць асветлены вельмі розныя напрамкі: мы будзем размаўляць пра амбіцыйныя праекты мясцовага самакіравання, пра ініцыятывы па развіцці сельскіх раёнаў і пра новыя магчымасці мабілізацыі незалежных прафсаюзаў у беларускіх рэгіёнах.

Мадэратар

Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман – беларускі палітычны аналітык і заснавальнік кансалтынгавай фірмы Sense Analytics, якая прадстаўляе падпісчыкам рэгулярную эканамічную і палітычную аналітыку. Таксама з’яуляецца запрошаным экспертам Маскоўскага цэнтра Карнэгі і адным з аўтараў партала TUT.by.
Referent*innen

Таццяна Караткевіч
З 2015 года спадарыня Караткевіч была прадстаўніцай тых, хто падтрымлівае мірныя змены, у тым ліку кандыдата ў прэзідэнты ў 2020 годзе Андрэя Дзмітрыева, лідэра ініцыятывы “Гавары праўду”. Яна паслядоўна падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці, развіццё грамадзянскай супольнасці, дыялог паміж апанентамі і ўдзел грамадзян ў працэсепрыняцця рашэнняў.

Сяргей Тарасюк
Сяргей Тарасюк – дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый, які працуе ў галіне ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый, працы з мясцовым насельніцтвам, устойлівай сельскай гаспадаркі і стратэгічнага планавання. Таксама працуе трэнерам і кансультантам.
Вольга Карач
Дырэктар праваабарончай арганізацыі “Наш дом”

Аляксандар Ярашук
Прэзідэнт беларускай асацыяцыі прафесійных саюзаў БКДП

Клара Гайвіц
Клара Гейвіц (СДПГ) нарадзілася ў Патсдаме і працуе над тым, как зрабіць аднолькавымі ўмовы жыцця ва Ўсходняй і Заходняй Германіі пасля аб’яднання. Асабліва важным для яе з’яўляцецца пытанне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Яна была адным з ініцыятараў спробы ўвесці заканадаўства па роўнай прадстаўленасці жанчын і мужчын на палітычных пасадах (закон аб парытэце) у Брандэнбургу. З’яўляецца сябрам праўлення Фонда польска-нямецкага супрацоўніцтва.