Панельная дыскусія 3
Выклікі і магчымасці ўстойлівай эканамічнай мадэлі
Панельная дыскусія 3
Эканамічная панель XVIII Мінскага форуму адбываецца ў межах Business Days Еўрапейскага партнёрства, арганізаваных супольнымі намаганнямі Усходняга камітэту нямецкай эканомікі www.ost-ausschuss.de/de, Міністэрства замежных спраў, NRW.Global Business і Еўрапейскай камісіі.
Беларуская эканамічная мадэль збольшага не зазнала рэформаў і шмат у якіх пазіцыях дасягнула межаў сваіх магчымасцяў. Гэтая праблема — галоўная тэма дадзенай дыскусія з удзелам самых розных экспертаў і экспертак. Якія рэформы патрэбныя, каб дапамагчы краіне прыйсці да ўстойлівага эканамічнага росту? Якую ролю могуць адыграць пры гэтым міжнародныя партнёры па развіцці, замежныя прадпрыемствы і інвестары? Якія сектары патрабуюць інавацый і маюць патэнцыял росту ў доўгатэрміновай перспектыве? Якая сітуацыя з IT-галіной у Беларусі цяпер? Якія праблемы і магчымасці ёсць у галіне абароны клімату і замкнёнай эканомікі?

Мадэратар

Штэфан Кегебайн
Рэгіянальны дырэктар па Ўсходняй Еўропе Усходняга камітэту нямецкай эканомікі

Штэфан Кегебайн
Рэгіянальны дырэктар па Ўсходняй Еўропе Усходняга камітэту нямецкай эканомікі
Дакладчыкі

Ерун Вілемс
Намеснік генеральнага дырэктара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пытаннях пашырэння (NEAR) Еўрапейскай камісіі

Манфрэд Хутэрэр
Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі

Аляксандр Чубрык
Дырэктар даследчыцкага цэнтру ІПМ

Роберт Кірхнер
Роберт Кірхнер – намеснік кіраўніка Нямецкай эканамічнай групы (GET), створанай кансалтынгавай фірмай Berlin Economics. GET актыйна дзейнічае на тэрыторыі большасці краін Усходняга партнёрства (у тым ліку ў Беларусі) і Цэнтральнай Азіі і прапаноўвае кансультацыі па шэрагу патынняў у галіне эканамічнай палітыкі, у тым ліку макраэканамічнай стабільнасці і структурных рэформ.

Кацярына Барнукова
Кацярына Барнукова – акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC. Кацярына мае ступень магістра эканомікі Кіеўскай школы эканомікі і доктара філасофіі ў галіне эканамікі Мадрыдскага ўніверсітэта імя Карласа III. Яна таксама працуе кансультантам для Сусветнага банку і іншых міжнародных арганізацый. Яе даследчыя інтарэсы уключаюць макраэканоміку, эканоміку пераходнага перыяду і эканоміку працы.

Яўген Лабанаў
Яўген Лабанаў – беларускі эколаг, які 18 год працуе ў галіне хімічнай бяспекі, утылізацыі адходаў і прасоўвання устойлівага ладу жыцця на нацыянальным і міжнародным узроўні. Ён дырэктар і кіраўнік праграмы па хімічных рэчывах і адходах Цэнтру экалагічных рашэнняў (www.ecoidea.by), адной з вядучых недзяржаўных экалагічных арганізацый у краіне. Працуе над шматлікімі грамадзка важнымі пытаннямі экалогіі і аховы здароўя у Беларусі, у тым ліку Zero Waste (“Без адходаў”), праектам па хімічных рэчывах у прадуктах, вырашэннем мясцовых экалагічных праблем, распрацоўкай інструментаў грамадзкага маніторынгу навакольнага асяроддзя і актыўнага ўдзелу ў вырашэнні экалагічных пытанняў, а таксама прасоўваннем цыклічнай эканомікі. Ён таксама супрацоўнічае з некалькімі міжнароднымі экалагічнымі сеткамі, сярод якіх Кааліцыя “Чыстая Балтыка” (www.ccb.se), дзе з’яўляецца каардынатарам Працоўнай групы па небяспечных рэчывах і марскому смеццю, а таксама сябрам Савета дырэктароў.

Ерун Вілемс
Ерун Вілемс працуе ў Генеральным дырэктараце па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пытаннях пашырэння Еўрапейскай камісіі ў якасці Намесніка старшыні аддзелу па пытаннях Арменіі, Азербайджану, Беларусі і Ўсходняга партнёрства. У мінулым займаў пасады ў дэлегацыях Еўразвязу ў Азербайджане, Босніі і Герцэгавіне, Конга і Эфіопіі. Да сваёй працы ў Камісіі працаваў у дзяржаўным і прыватным сектарах, аказваў падтрымку краінам-партнёрам на Бліжнім Усходзе, ва Ўсходняй Еўропе і на пастсавецкай прасторы ў якасці міжнароднага кансультанта па пытаннях кіравання; таксама працаваў Старэйшым палітычным дарадцам у міністэрстве эканомікі Нідэрландаў.

Алесь Аляхновіч
Упаўнаважаны Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах

Штэфан Хофман
Штэфан Хофман – генеральны дырэктар North IT Group у Германіі і Беларусі. Раней ён быў Старэйшым менеджэрам па развіццю бізнэса і сябрам праўлення міжнароднай кансалтынгавай кампаніі у Маскве і Мінску. Мае адукацыю ў галіне прамысловага будаўніцтва і гаспадарчага права. Сфера яго інтарэсаў уключае лічбавую эканоміку і лічбавізацыю, а хобі – спорт і выкладанне.