Панельная дыскусія 2
Беларусь і яе суседзі. Перспектывы супрацоўніцтва
Панельная дыскусія 2
З дня прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня Беларусь апынулася ў цяжкім унутрыпалітычным крызісе. Міжнародная супольнасць дзяржаваў, у тым ліку Еўразвяз, мусіла адрэагаваць на гэта і выпрацаваць у дачыненні да яго сваю пазіцыю. Рэакцыяй зрабіліся калектыўныя праявы салідарнасці і санкцыі, неабходнасць у якіх была відавочнай. Польшча і Літва належаць да тых суседніх краін, якія з прычыны свайго становішча, сваіх геапалітычных інтарэсаў, а таксама гістарычных узаемасувязяў і грамадскіх кантактаў выказалі асабліва салідарнае і рашучае жаданне знайсці палітычныя рашэнні для ўзаемадзеяння з новай беларускай рэальнасцю. Гаворка не толькі пра прытулак, які знайшлі тут шматлкія апазіцыйныя актывісты, такія, як Святлана Ціханоўская. Варшава і Вільнюс пастараліся пайсці далей і далучыцца да фармавання палітыкі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі, наглядна прадэманстраваць значэнне хуткіх дзеянняў у гэтым напрамку.
Як інтэрпрэтуюць суседнія дзяржавы развіццё падзей у Мінску і Беларусі? Які ўплыў яны маюць на фармаванне палітыкі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі? Якія інтарэсы мае Германія ў гэтай складанай сітуацыі і як Берлін супрацоўнічае з Варшавай і Вільнюсам? Асаблівая роля Расіі, палітычныя наступствы для Ўсходняга партнёрства Еўразвязу, магчымасці і выклікі для глабальнай палітыкі з улікам змены ўлады ў ЗША, што мае неўзабаве адбыцца – усё гэта мусіць атрымаць сваё асвятленне ў межах дыскусіі.
Über das Panel 2

Мадэратар

Карнеліус Охман
Член праўлення Фонду нямецка-польскага супрацоўніцтва, член праўлення Нямецка-беларускага таварыства

Карнеліус Охман
Сябра праўлення фонду нямецка-польскага супрацоўніцтва. Палітолаг, эксперт у галіне еўрапейскай палітыкі, у прыватнасці па адносінах Еўразвязу з Расіяй, а таксама адносінах з Польшчай, Украінай, Расіяй і Беларуссю. Вучыўся ва ўніверсітэтах Майнца і Ўроцлава. Дзеля рэалізацыі доўгатэрміновых даследчыцкіх праектаў працаваў у Маскве і Ерусаліме (Яўрэйскі універсітэт). З 1994 да 2013 году працаваў у Фондзе Бертэльсмана і адказваў, сярод іншага, за правядзенне Міжнароднага форуму Бэртэльсмана (IBF). Карнеліус Охман — кансультант МІністэрства замежных спраў і еўрапейскіх інстытуцый на тэму ўсходнееўрапейскай палітыкі. Дзякуючы сваёй дзейнасці ў якасці палітычнага кансультанта мае шырокія веды ў галіне замежнай палітыкі. Публікуецца ў спецыялізаваным часопісе “Nowa Europa Wschidnia”. Сябра навуковай рады часопіса “New Eastern Europe”.
Дакладчыкі

Маргарыта Шэшэльгітэ
Дырэктар Інстытуту міжнародных адносін і паліталогіі Вільнюскага універсітэту

Віктар Шадурскі
Дэкан факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту (Мінск)

Міхаэль Зіберт
Упаўнаважаны прадстаўнік па Ўсходняй Еўропе, Каўказе і Цэнтральнай Азіі ў Міністэрстве замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія

Марцін Пшыдач
Марцін Пшыдач – Дзяржаўны сакратар міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча па пытаннях бяспекі і палітыкі ў дачыненні да Амерыкі, Азіі і Ўсходу. Нарадзіўся 26 чэрвеня 1985 года ў Велюні. Выпускнік факультэта права і кіравання Ягелонскага ўніверсітэта, таксама вывучаў там міжнародныя адносіны і філасофію. Атрымаў стыпендыю ўніверсітэта La Sapienza ў Рыме і Кіева-Магілянскай акадэміі ў Кіеве. Скончыў Школу італьянскага і еўрапейскага права ва ўнівесітэце Варшавы. Атрымаў адукацыю адваката пры Кракаўскай абласной калегіі адвакатаў и здаў кваліфікацыйны экзамен у 2015 годзе.
З 2010 па 2014 гады супрацоўнічаў з Ягелонскім клубам у якасці аналітыка па міжнародных адносінах. У той жа самы час прымаў уздел у працы аналітычнага цэнтру Рэспубліканскага фонду. З 2012 па 2015 выкладаў у Папскім універсітэце імя Яна Паўла II у Кракаве, а з 2013 па 2015 быў старшынёй праўлення аналітычнага цэнтру Фонду палітыкі і дыпламатыі. З 2015 па 2019 гады ён выступаў ў якасці намесніка міністра замежных спраў Польшы.

Margarita Šešelgytė
Доктар Маргарыта Шэшэльгітэ – дырэктар інстытута міжнародных адносін і паліталогіі ва ўніверсітэце Вільні. Яе асноўныя даследчыя інтарэсы датычацца пытанняў бяспекі і абароны, стратэгічных культур, вывучэння малых дзяржаў, палітыкі бяспекі і абароны Еўразвязу, палітыкі Ўсходняга партнёрства Еўразвязу, рэгыянальнага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Некалькі год Маргарыта Шэшэльгітэ была дырэктарам па даследаванням у тым жа інстытуце. Яна таксама працавала ў Балтыйскім коледжы абароны (Тарту, Эстонія), Літоўскай ваеннай акадэміі і на шэрагу пасад ў дзяржаўных установах Літоўскай Рэспублікі. Атрымала ступень доктара філасофіі па паліталогіі ў Віленскім ўніверсітэце.

Віктар Шадурскі
Сфера навуковых інтарэсаў – актуальныя праблемы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе двухбаковыя адносіны з суседнімі і іншымі дзяржавамі. Аўтар каля 300 навуковых публікацый. Галоўны рэдактар “Часопіса Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Міжнародныя адносіны” (выдаецца на англійскай мове), старшыня рэдакцыйнай рады “Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін”, член рэдакцыйных калегій навуковых перыядычных выданняў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі.

Michael Siebert
Beauftragter für Osteuropa, Kaukasus und Zentralasien im Auswärtigen Amt der Bundesrepublik Deutschland

Nadezhda Arbatowa
Надзея Арбатава (Надзея Аляксандрава-Арбатава) – доктар палітычных навук, загадчыца аддзелу Еўрапейскіх палітычных даследванняў Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Е.М. Прымакова Расійскай акадэміі навук. Таксама з’яўляецца дырэктарам дыскусійнага форума “Еўрапейскія дыялогі”, віцэ-прэзідэнтам Расійскага Пагуошскага камітэту, сябрам Савету па знешняй і абарончай палітыцы і аўтарам шматлікіх публікацый, сярод якіх чатыры манаграфіі і брашуры па адносінах паміж Еўразвязам і Расіяй, еўрапейскай бяспецы і знешняй палітыцы Расіі. У сферу яе навуковых інтарэсаў уваходзяць: міжнародныя адносіны, еўраінтэграцыя, адносіны паміж Расіяй і Еўразвязам, Еўрапейская бяспека, знешняя палітыка Расіі, канфлікты і прадухіленне канфліктаў.

Ганна Марыя Дзінер
Ганна Марыя Дзінер – аналітык па пытаннях Беларусі і палітыкі бяспекі Расійскай федэрацыі ў Праграме па міжнароднай бяспецы Польскага інстытута міжнародных спраў (Варшава). Яе даследчыя інатрэсы ўключаюць расійскую палітыку бяспекі, ролю Расіі на пастсавецкай прасторы, а таксама ўнутраную і знешнюю палітыку Беларусі. Яна навучалася ў Інстытуце паліталогіі і Цэнтры усходнееўрапейскіх даследаванняў Варашйскага ўніверсітэта. Прымала ўдзел у Міжнароднай стыпендыяльнай праграме па лідэрству (IVLP) Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. У 2008 годзе яна атрымала ўзнагароду Міністра навукі і вышэйшай адукацыі за выбітныя акадэмічныя дасягненні.