Панельная дыскусія 1
Беларусь пасля чатырох месяцаў пратэснага руху: шляхі выхаду з палітычнага тупіку
Панельная дыскусія 1
Праз чатыры месяцы пасля пачатку масавых пратэстаў у выніку сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя ў Беларусі падобная да патавай: дэмакратычны рух настойвае на сваіх патрабаваннях: свабодных і справядлівых новых выбарах, спыненні гвалту і вызваленні палітзняволеных. Мільёны людзей у краіне падтрымліваюць гэтыя патрабаванні, развіваецца грамадзянская супольнасць, выяўляючы ўсё большую энэргію ў новых, творчых і дэцэнтралізаваных формах. Лукашэнка ж, наадварот, утрымлівае ўладу з дапамогай свайго апарату бяспекі і прыкрыцця тылу з Масквы, адмаўляючыся ад рэальнага дыялогу і адмаўляючыся сысці ў адстаўку. Абодва бакі лічаць, што яны прадстаўляюць большасць, і дэманізуюць адзін аднаго. Адны патрабуюць міжнароднае пасярэдніцтва з удзелам суседзяў з Усходу і Захаду, напрыклад, праз АБСЕ, іншыя яго адрынаюць. Тым часам давер паміж Расіяй і Захадам таксама знаходзіцца на нізкім узроўні.
Што ўласціва сённяшняму становішчу і інтарэсам яго суб’ектаў? Якія шляхі вырашэння бачаць прадстаўнікі дэмакратычнага руху, аналітыкі і актывісты? Якую ролю адыгрываюць беларускае насельніцтва і грамадзянская супольнасць у гарадах і ў сельскай мясцовасці? Пра гэта мы хочам падыскутаваць на дадзенай панелі.

Мадэратар

Якаб Вёленштайн
кіраўнік замежнага бюро па справах Беларусі Фонду Конрада Адэнаўэра

ЯКАБ ВЁЛЕНШТАЙН
Leiter des Auslandsbüros Belarus der Konrad-Adenauer-Stiftung
Дакладчыкі

Павел Латушка
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання

Валерый Карбалевіч
Палітолаг аналітычнага цэнтра “Стратэгія”

Павел Латушка
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання

Аксана Шэлест
Аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук (PhD). Скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, аспірантуру Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працавала ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі (да 2007 г.), з’яўляецца экспертам аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.
Сфера інтарэсаў: метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў, грамадская думка як сацыяльны інстытут, грамадзянская супольнасць, сацыяльныя інавацыі.

Дзмітрый Бандарчук
Сузаснавальнік Грамадзянскага камітэту ў Гродна

Андрэй Карпека
Урбаніст, Мінская урбаністычная платформа

ВАДЗІМ МАЖЭЙКА
Палітычны аналітык і кансультант. Кандыдат навук у галіне культуралогіі, магістр менеджменту. Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS). Амбасадар супольнасці Press Club Belarus. Даследчыя інтарэсы: палітычныя трансфармацыі, “мяккая сіла”, медыясфера, дзяржаўнае кіраванне.